Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці зь Цімашэнкай ля калёніі


Калёнія ў Харкаве, дзе ўтрымліваюць Юлію Цімашэнку

Калёнія ў Харкаве, дзе ўтрымліваюць Юлію Цімашэнку

Прыхільнікі былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі правядуць сёньня акцыю каля сьцен калёніі, дзе яна зьмяшчаецца. Пра гэта паведамілі ў Харкаўскім аддзяленьні партыі «Бацькаўшчына», лідэрам якой зьяўляецца Цімашэнка.

Раней суд на патрабаваньне гарадзкіх уладаў забараніў яе прыхільнікам усталёўваць каля будынку калёніі агітацыйныя намёты — у сувязі з правядзеньнем рамонтных работ на гэтай вуліцы. У сераду прыхільнікі Цімашэнкі ўсталявалі каля ўваходу ў калёнію два намёты, каб зьбіраць лісты і тэлеграмы ў падтрымку асуджанай.

Пячэрскі суд Кіева ў кастрычніку мінулага году пакараў Цімашэнку сямю гадамі зьняволеньня, прызнаўшы вінаватай у перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.
XS
SM
MD
LG