Пракурор Мустафа Сулейман назваў расстрэл удзельнікаў дэманстрацый летась у студзені і лютым «наўмысным забойствам» і абвінаваціў эгіпэцкага экс-прэзыдэнта ў тыраніі.
Па справе аб гібелі дэманстрантаў, разам з Мубаракам і аль-Адлі, праходзяць і два сыны экс-прэзыдэнта, Ала і Гамаль. Суд адклаў далейшае разьбіральніцтва да 9 студзеня.