Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь рыхтуецца да чэмпіянату, нягледзячы ні на што


Афіцыйны Менск лічыць марнымі спробы адмяніць правядзеньне ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе

Беларусь працягвае рыхтавацца да чэмпіянату сьвету па хакеі-2014, лічачы марнымі патрабаваньні заходніх палітыкаў перанесьці правядзеньне чэмпіянату ў іншую краіну.

«Гэта ня першая спроба, але ўсе яны разьбіваюцца аб нармальную лёгіку разьвіцьця падзей. Міжнародная фэдэрацыя хакею ўжо ня раз заяўляла, што ніякія палітычныя падзеі, моманты не разглядае», — заявіў у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі (ФХРБ) Яўген Ворсін.

Так ён пракамэнтаваў заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакею адмяніць рашэньне аб правядзеньні ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Гэты заклік зьмяшчаецца ў падпісаным прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам Акце аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 году ў дачыненьні да Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act of 2011). Заклікі да галоўнай хакейнай арганізацыі пакараць такім чынам беларускі рэжым за адмову вызваліць палітвязьняў і нежаданьне праводзіць дэмакратычныя ператварэньні гучаць ужо цягам году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG