Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэс-саюзы супраць трохразовага павышэньня базавай велічыні


Прадстаўнікі бізнэс-супольнасьці просяць урад Беларусі перагледзець рашэньне аб трохразовым павышэньні з 1 красавіка базавай велічыні — з 35 да 100 тысяч.

Ліст пра гэта накіравалі прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва і Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

«Рашэньне было прынятае без дастатковага эканамічнага абгрунтаваньня, без кансультацыяў зь дзелавой супольнасьцю», — адзначаецца ў лісьце. Трохразовае павышэньне базавай стаўкі «адмоўна адаб’ецца ня толькі на прадпрымальніках, але і на ўсім насельніцтве ў цэлым, паколькі памер базавай велічыні фігуруе ў дзясятках нарматыўных актаў». Напрыклад, гэта аўтаматычна прывядзе да росту ў тры разы арэнднай платы, што пацягне за сабой павелічэньне кошту тавараў і паслуг.

«Але нават у гэтым выпадку, па разьліках нашых экспэртаў, для большасьці малых і сярэдніх прадпрыемстваў арэндная плата стане цяжарам».

Акрамя таго, павелічэньне стаўкі базавай велічыні прывядзе да росту штрафных санкцыяў.

Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 году складзе 100 тысяч рублёў.

Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савету Міністраў № 1785 ад 30 сьнежня 2011 году.

Цяпер базавая велічыня роўная 35 тысячам, яна не мянялася з 1 сьнежня 2007 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG