Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне прызнала Мубарака вінаватым у загубе дэманстрантаў


Дэманстрацыя з заклікам пакараць Мубарака сьмерцю. Каір, 2 студзеня 2012 году
Дэманстрацыя з заклікам пакараць Мубарака сьмерцю. Каір, 2 студзеня 2012 году
У Каіры падчас суду над Хосьні Мубаракам абвінаваўца прыйшоў да высновы аб вінаватасьці былога прэзыдэнта Эгіпту ў падбухторваньні да забойства больш за 800 удзельнікаў акцыяў пратэсту, у выніку якіх быў зрынуты яго рэжым.

Калі віна Хосьні Мубарака і яшчэ сямёх чалавек, абвінавачаных разам зь ім, будзе даказаная, ім можа пагражаць сьмяротная кара.

Генэральны пракурор Мустафа Сулейман заявіў на слуханьнях у сераду, што абвінавачаныя санкцыянавалі выкарыстаньне баявых набояў супраць удзельнікаў дэманстрацыяў і давалі паліцыі загад страляць на паражэньне.

Сулейман заявіў, што абвінаваўцам прыйшлося пачаць уласнае расьсьледаваньне — пасьля таго, як кіраўніцтва сілаў бясьпекі праігнаравала просьбы судовых органаў аб дапамозе. У рамках гэтага расьсьледаваньня былі праведзеныя гутаркі з сотнямі відавочцаў, мэдычных работнікаў і паліцыянтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG