Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачцэ Юліі Цімашэнкі дазволілі спатканьні з маці два разы на тыдзень


Прыхільнікі Цімашэнкі ля муроў калёніі ў Харкаве

Прыхільнікі Цімашэнкі ля муроў калёніі ў Харкаве

Прыхільнікі экс-прэм’еркі Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ўстанавілі намёты ў калёніі ў Харкаве, дзе яна адбывае 7-гадовы тэрмін пакараньня паводле абвінавачаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй.

Як паведаміў кіраўнік мясцовага аддзяленьня партыі «Бацькаўшчына», лідэрам якой зьяўляецца Цімашэнка, у намётах будуць зьбіраць лісты і тэлеграмы ў падтрымку асуджанай.

Таксама сёньня сьледчы Службы бясьпекі Ўкраіны, які вядзе іншыя справы ў дачыненьні да экс-прэм’еркі, паведаміў, што ён даў дазвол на сталае наведваньне Цімашэнкі яе адвакату Сяргею Ўласенку. Дачцэ Яўгеніі дазволены спатканьні з маці два разы на тыдзень.
XS
SM
MD
LG