Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калёніі Статкевіча хочуць перавесьці на турэмны рэжым


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Адміністрацыя выпраўленчай калёніі № 17, дзе адбывае пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць перавесьці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

У прадстаўленьні да суду начальнік калёніі палкоўнік Ермаліцкі напісаў, што «Мікалай Статкевіч зьяўляецца злосным парушальнікам і ня стаў на шлях выпраўленьня». Адміністрацыя калёніі таксама лічыць, што «да ўмоўна датэрміновага вызваленьня Статкевіч не імкнецца і мае намер надалей весьці злачынны лад жыцьця», паведамляе сайт палітыка.

Рэдакцыя сайту зьвязвае ціск на Статкевіча зь ягонымі «Лістамі на свабоду». Прынамсі ўсе накладзеныя на Статкевіча спагнаньні былі вынесеныя яму на працягу аднаго тыдня пасьля публікацыі лістоў. Спачатку ён быў зьмешчаны ў ШЫЗА, а пасьля на месяц ізаляваны ў памяшканьні камэрнага тыпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG