Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Так акрэсьлівае сытуацыю, у якой цяпер апынулася краіна, усходнеэўрапейскі экспэрт, аглядальнік нямецкіх ды аўстрыйскіх СМІ Эдуард Штайнэр.

Палітыку беларускага лідэра ў артыкуле для нямецкага выданьня Börsen-Zeitung журналіст называе «страўсінай».

«Ня можа быць таго, чаго ня можа быць». Верагодна, так думае беларускі дыктатар Аляксандар Лукашэнка. Толькі гэтым, хіба, можна патлумачыць, што Менск адмаўляе факт масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў у суседняй Расеі. Хоць расейскія каналы пра гэта ўжо ня могуць маўчаць. Страўсіная палітыка Лукашэнкі зразумелая. Цяжка сабе ўявіць, што будзе зь беларускім рэжымам, калі падзе рэжым у Маскве. Адкуль тады ўзяць мільярды даляраў, якія падмацоўваюць беларускую эканоміку?

Цяпер хіба што толькі Масква спрыяе гэтай аслабленай эканамічна, ізаляванай краіне, зьменшыўшы для яе кошты на газ амаль удвая«, піша Эдуард Штайнэр.

Паводле журналіста Тhe Washington Times Пітэра Леанарда, афіцыйны Менск імкнецца перайсьці на поўнае фінансаваньне з Масквы, як гэта было ў часы СССР, але яго «чакае поўнае расчараваньне».

Як адзначае аўтар артыкула, «Пуцін марыць пра ўсёабдымны Эўразійскі зьвяз», «пра аблегчаную вэрсію Савецкага Саюзу, якая ператворыцца ў новы цэнтар усясьветнага ўплыву пад кіраўніцтвам Масквы». Пры гэтым «задуманы ім Эўразійскі зьвяз будзе грунтавацца не на ідэалёгіі, а на гандлі».

«Заключыўшы з былымі савецкімі рэспублікамі Беларусьсю і Казахстанам дамову пра свабоднае перамяшчэньне тавараў і капіталу, Расея на крок наблізілася да стварэньня такога зьвязу», піша Тhe Washington Times.
Калі ж найбяднейшыя з патэнцыйных сябраў зьвязу імкнуцца ў яго, каб апынуцца на фінансавым утрыманьні Масквы, як гэта было пры Савецкім Саюзе, то іх чакае горкае расчараваньне.

«Калі ж найбяднейшыя з патэнцыйных сябраў зьвязу імкнуцца ў яго, каб апынуцца на фінансавым утрыманьні Масквы, як гэта было пры Савецкім Саюзе, то іх чакае горкае расчараваньне. За апошнія гады Расея заняла больш прагматычную пазыцыю што да сваёй шчодрасьці і наўрад ці зьменіць яе ў будучыні».

Тhe Washington Times цытуе словы эканамічнага экспэрта Івана Сафранчука з Маскоўскага інстытуту міжнародных адносінаў:

«Некалькі гадоў таму Расея прыйшла да высновы, што дапамога былым савецкім рэспублікам павінна манэтызавацца». Інакш кажучы, Масква на выгадных для яе ўмовах выдае крэдыты, а потым са зьніжкай прадае нафту, газ, электраэнэргію і ваенную тэхніку.

Што да польскай ідэі наблізіць Беларусь ды Ўкраіну да ЭЗ з дапамогай праграмы «Ўсходняга партнэрства», то яна з усёй відавочнасьцю правалілася, адзначае калюмніст польскай Gazety Wyborczej Яцэк Паўліцкі.

«Пагадненьне аб асацыяцыі паміж ЭЗ ды Ўкраінай, якое меліся падпісаць на сьнежаньскім саміце ў Кіеве, было прыпыненае пасьля турэмнага зьняволеньня былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі. Што да Беларусі, то ЭЗ наўрад ці ўвогуле мае хоць нейкі ўплыў на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку, які рэгулярна кідае ў турмы сваіх палітычных праціўнікаў… Эўропе не хапае бачаньня выйсьця з тупіку, у той час як Расея, занятая аднаўленьнем сваёй імпэрыі, увогуле не жадае марнаваць час на такія пытаньні», цытуе польскага журналіста інтэрнэт-выданьне ЭЗ Presseurop.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG