Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтцы Аргентыны апэруюць шчытніцу


Крыстына Фэрнандэз дэ Кіршнэр
Крыстына Фэрнандэз дэ Кіршнэр
Агенцтвы паведамляюць, што дыягназ «рак шчытападобнай залозы» быў пастаўлены Крыстыне Фэрнандэс дэ Кіршнэр 22 сьнежня падчас плянавага мэдыцынскага абсьледаваньня, аднак прэса даведалася пра гэта зусім нядаўна.

Мэдыкі спадзяюцца, што лекаваньне 58-гадовай прэзыдэнткі будзе пасьпяховым, бо хвароба была выяўленая на пачатковай стадыі.

Апэрацыя праводзіцца ў адной з клінік Буэнас-Айрэсу. Чакаецца, што кіраўніца краіны правядзе там да траіх сутак, пасьля чаго пройдзе 20-дзённую рэабілітацыю.

Да завяршэньня курсу лячэньня Кіршнэр функцыі кіраўніка краіны будзе выконваць віцэ-прэзыдэнт Амада Буду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG