Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовае рашэньне па скарзе Турчаняка будзе вынесена 5 студзеня


Дзяніс Турчаняк ля дому, станам якога ён занепакоены.
Дзяніс Турчаняк ля дому, станам якога ён занепакоены.

Рашэньне па скарзе каардынатара Руху «За Свабоду» па Берасьці Дзяніса Турчаняка на намесьніка старшыні гарвыканкаму па ідэалёгіі Вячаслава Хафізава будзе вынесенае 5 студзеня а 14:20.

Скаргу ў суд Ленінскага раёну Берасьця Дзяніс Турчаняк накіраваў на тое, што чыноўнік адмовіў яму ў выдачы копіі рашэньняў гарвыканкаму. З тых рашэньняў актывіст хацеў даведацца пра ўласьніка занядбанага дому ў гістарычным цэнтры гораду.

Актывіст лічыць такую адмову парушэньнем трох законаў Беларусі.

Інтарэсы Хафізава ў судзе адстойваў начальнік юрыдычнага аддзелу гарвыканкаму. Дзяніс Турчаняк заяўляў хадайніцтва пра выклік у суд самога Вячаслава Хафізава, але хадайніцтва задаволена не было.

Турчаняк: «Я лічу, што нашая пазыцыя была добра падмацаваная спасылкамі на заканадаўства. Што ж тычыцца пазыцыі гарвыканкаму, я ня думаю, што яна павінна ўразіць суд. Я думаю, што суд абароніць мае правы і задаволіць маю скаргу. Падчас працэсу прадстаўнік гарвыканкаму сьцьвярджаў, што я абавязаны быў патлумачыць ім, навошта мне было тое рашэньне гарвыканкаму. Я ж напісаў, што прашу прадаставіць мне копію канкрэтнага рашэньня. Тым ня меней, на маю просьбу даць спасылку на нейкі дакумэнт, дзе напісана, што я абавязаны тлумачыць прычыну, паводле якой патрабую рашэньне, ён нічога мне не сказаў. Хіба рашэньні гарвыканкаму ўжо робяцца закрытымі ад грамадзтва? Тады для каго гэтыя рашэньні прымаюцца?»

Гістарычны цэнтар Берасьця забудаваны пераважна ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Тэрыторыя ад ракі Мухавец да чыгункі і ад вуліцы Леніна да бульвара Касманаўтаў унесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Дом № 26 на вуліцы 17 верасьня, з-за якога актывіст судзіцца з чыноўнікам, знаходзіцца ў гэтай ахоўваемай зоне. Інфармацыя пра ўласьніка будынку патрэбная каардынатару руху «За Свабоду», каб прад’явіць уласьніку дому прэтэзіі што да стану гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG