Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алкаголь і тытунь даражэюць у адпаведнасьці з законам


Стаўка акцызаў будзе падвышацца кожны квартал у адпаведнасьці з законам N330-3. З 1 студзеня па 31 сакавіка стаўка акцызу на алькаголь з аб’ёмнай доляй этылавага сьпірту 7% і больш падымецца на 23, 5% і будзе складаць 49,42 тысячы беларускіх рублёў. У канцы году яна складзе адпаведна 77,68 тысяч беларускіх рублёў. Памер стаўкі вызначаецца ў разьліку на 1 літар стопрацэнтнага этылавага сьпірту ў прадукцыі).

Для пладовых, мацаваных, марачных вінаў палепшанай якасьці стаўка акцызаў павялічаная на 23,6% і складае 19,77 тысячы беларускіх рублёў. У апошнім квартале году яна будзе ўжо 31,07 тысяч рублёў.

Стаўка акцызаў на піва (ад 0,5% до 7% утрыманьня этылавага сьпірту) павялічаная на 23,3% да 1,64 тысяч беларускіх рублёў за 1 літар.

Апроч таго, павялічыная стаўкі акцызаў на цыгарэты і тытунь.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што ў 2012 годзе стаўкі акцызаў на тытунь і алкаголь будуць падвышаныя да расейскага ўзроўню.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG