Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінкульт хоча праславіць Беларусь валёнкамі ды лапцямі?


Фабрыка валёнак у Сьмілавічах
Фабрыка валёнак у Сьмілавічах

Беларусь прапануе ўключыць традыцыю шапавальства (ручной вытворчасьці валёнак), якая распаўсюдзіліся ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласьці, у сьпіс Усясьветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню грамадзкага аб’яднаньня «Адпачынак у вёсцы» Валерыю Кліцунову.

Раней у сьпіс Усясьветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА ўжо ўключылі беларускі калядны абрад «Цары».

Як распавяла старшыня аб’яднаньня карэспандэнту БЕЛТА, у будучыні для ўключэньня ў сьпіс Усясьветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА ад Беларусі плянуецца прапанаваць традыцыю вытворчасьці лапцяў, кулінарны фэстываль «Мотальскія прысмакі» і калядную гульню «Жанiцьба Цярэшкi».

Раней у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ад Францыі была ўнесеная француская кухня, Азэрбайджан прапанаваў уключыць свае дываны, Інданэзія — танец саман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG