Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце. Пракуратура папярэдзіла Алеся Чаркашына


Алесь Чаркашын

Алесь Чаркашын

Каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Берасьці Алеся Чаркашына пракуратура папярэдзіла пра недапушчальнасьць парушэньня закону аб масавых мерапрыемствах.

Актывіста ў пракуратуру прывезьлі міліцыянты й людзі ў цывільным і дастаўлены ў пракуратуру, дзе яму і было вынесена афіцыйнае папярэджаньне.

Алеся Чаркашына папярэдзілі, што «ў выпадку невыкананьня закону Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах» ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.

Падставай для вынясеньня папярэджаньня стала тое, што ў сацыяльнай сетцы пад нікам Алесь Змагар быццам бы Алесь Чаркашын размясьціў заклік выйсьці на плошчу ў навагоднюю ноч.

Алесь Чаркашын з папярэджаньнем не пагаджаецца:

«У тым допісе няма ніякіх заклікаў на масавую акцыю. Там проста прапаноўвалася сабрацца зь сябрамі на Новы год ля ёлкі. Што ж тут незаконннага? А кадэбісты з-за гэтага аказвалі ціск на маю сям’ю, мяне шукала пракуратура. Гэта ж з падачы КДБ пракуратура і вынесла мне гэта папярэджаньне. Я зь ім не пагадзіўся, што і напісаў у тлумачэньнях».
XS
SM
MD
LG