Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урна з попелам Гаўла зьмешчаная ў сямейную грабніцу


Cямейная грабніца Гаўлаў у бакавой галерэі капліцы сьвятога Вацлава на Вінаградзкіх могілках

Cямейная грабніца Гаўлаў у бакавой галерэі капліцы сьвятога Вацлава на Вінаградзкіх могілках

Цырымонія пахаваньня апошняга прэзыдэнта Чэхаславаччыны і першага прэзыдэнта Чэхіі сёньня завяршылася на Вінаградзкіх могілках у Празе.


Урна з прахам прэзыдэнта была пакладзеная ў сямейную грабніцу, якая месьціцца ў бакавой сьцяне капліцы сьвятога Вацлава на згаданых могілках. Сёньняшняя разьвітальная цырымонія ў адрозьненьне ад папярэдняга дзяржаўнага абраду праводзілася ў прыватным коле. На могілках былі ўдава Гаўла Дагмар, яго родны брат, найбліжэйшыя сябры і супрацоўнікі, каталіцкі ксёндз.

Цырымонію сваім сьпевам суправаджалі каталіцкія манашкі-барамейкі, якія на працягу апошніх месяцаў дапамагалі даглядаць сур’ёзна хворага Вацлава Гаўла. Дату ўкладаньня урны сям’я Гаўла прымеркавала да дня, калі споўнілася 15 гадоў з дня яго шлюбу з другой жонкай актрысай Дагмар. У сямейнай грабніцы ён будзе спачываць побач з парэшткамі першай жонкі Вольгі.

Сёньня ў Менску ў архікатэдральным касьцёле адбылася памінальная імша па Вацлаву Гаўлу. Набажэнства ўзначальваў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці.

Вацлаў Гавэл памёр 18 сьнежня 2011 году ў сьне, знаходзячыся ў сваім дачным доме на хутары Градачак. Яму было 75 гадоў.

Цэнтральная алея Вінаградзкіх могілак у Празе

Цэнтральная алея Вінаградзкіх могілак у Празе



Касьцёл сьвятога Вацлава на Вінаградзкіх могілках

Касьцёл сьвятога Вацлава на Вінаградзкіх могілках



Бакавы фасад касьцёлу, дзе ў галерэі пахаваны прах Вацлава Гаўла

Бакавы фасад касьцёлу, дзе ў галерэі пахаваны прах Вацлава Гаўла



Пасьля пахаваньня праху ў першай палове дня да грабніцы цэлы дзень людзі нясуць кветкі і сьвечкі

Пасьля пахаваньня праху ў першай палове дня да грабніцы цэлы дзень людзі нясуць кветкі і сьвечкі



Імя Вацлава Гаўла зьявілася над імем яго першай жонкі Вольгі

Імя Вацлава Гаўла зьявілася над імем яго першай жонкі Вольгі

XS
SM
MD
LG