Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгійскага галадоўніка Зьмітра Піменава затрымала паліцыя


Зьміцер Піменаў на акцыі 4 студзеня

Зьміцер Піменаў на акцыі 4 студзеня

Кіраўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў зноў выйшаў 4 студзеня да беларускай амбасады ў Брусэлі, патрабуючы вызваліць беларускіх палітвязьняў, у тым ліку ягонага земляка зь Віцебску Сяргея Каваленку.


Два дні таму спадар Піменаў абвясьціў, што распачынае галадоўку пратэсту за вызваленьне Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Супраць актывіста заведзена крымінальная справа за парушэньне адбываньня рэжыму ўмоўнага пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай у 2010-м годзе за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы.

Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту ўжо 17-ты дзень, і Зьміцер Піменаў вырашыў таксама галадаваць на знак падтрымкі.

У першы дзень акцыі, 2 студзеня, Зьмітра Піменава затрымала паліцыя. Пасьля кароткага разбору яго адпусьцілі, але папярэдзілі, што наступным разам ён будзе аштрафаваны. 3 студзеня кіраўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня быў у адваката, зь якім абмяркоўваў магчымыя наступствы.

4 студзеня ён зноў выйшаў да беларускай амбасады ў Брусэлі зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатам «Свабоду палітвязьням». Праз колькі часу яго затрымала паліцыя. Перад самым затрыманьнем ён пасьпеў патэлефанаваць, каб празь беларускую "Свабоду" зьвярнуцца да грамадзкасьці Беларусі:

«Мой пікет — гэта салідарнасьць зь беларускім героем Сяргеем Каваленкам, якога трымаюць за кратамі за ягоную любоў да Радзімы. Гэта мая салідарнасьць зь іншымі палітвязьнямі, якім абрыдла жыць пад ціскам страху, і дзеля будучыні сваёй краіны яны вырашылі нешта зьмяніць. Сваім пікетам я хачу падтрымаць моладзь, якая ладзіць розныя акцыі пратэсту, набліжаючы лепшую будучыню для сваёй краіны. Беларусы, прачніцеся! Час бараніць сваю краіну! Жыве Беларусь!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG