Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніка «Мазырсолі» затрымалі за хабар


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пры атрыманьні хабару супрацоўнікамі ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці затрыманы генэральны дырэктар ААТ «Мазырсоль».

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласьці, 57-гадовы кіраўнік прадпрыемства быў затрыманы ў сваім працоўным кабінэце з доказамі злачынства ў момант атрыманьня незаконнага грашовага ўзнагароджаньня.

Яму прад’яўлена абвінавачаньне ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры за спрыяльнае рашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю, — паведамляе БелаПАН.

У дачыненьні да затрыманага Камітэт дзяржбясьпекі завёў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Затрыманага зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Вядзецца сьледзтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG