Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў падоўжыў надзвычайнае становішча ў Жанаазэне


Назарбаеў у Жанаазэне
Назарбаеў у Жанаазэне

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сваім указам працягнуў дзеяньне надзвычайнага становішча ў горадзе Жанаазэн да 31 студзеня.


У палове сьнежня ў горадзе і яго прымесьцях адбыліся масавыя хваляваньні. Успышкай паслужыла звальненьне шэрагу рабочых мясцовай нафтавай кампаніі, якія дабіваліся павышэньня зарплаты. Падчас хваляваньняў падпальваліся адміністрацыйныя будовы і машыны, былі разрабаваныя банкаматы і крамы. Загінулі 16 чалавек, больш як 100 атрымалі раненьні.

Улады Казахстану заяўляюць, што ўстаноўленыя некалькі дзесяткаў актыўных удзельнікаў непарадкаў. Таксама заведзеная крымінальная справа адносна паліцэйскіх, якія пры падаўленьні хваляваньняў стралялі на паражэньне. У выпадку, калі гэта будзе ім даказанае, паліцэйскім пагражае да 10 гадоў турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG