Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кавалёў пачаў знаёміцца з пратаколамі суду


Прысуджаны да сьмяротнага пакараньня Ўладзіслаў Кавалёў і яго адвакат Станіслаў Абразей 4 студзеня маюць пачаць знаёміцца азнаямленьня з пратаколамі судовых пасяджэньняў.

Гэтая працэдура завершыцца 16 студзеня.

Як паведаміў Белапан Станіслаў Абразей, па выніках вывучэньня пратаколаў могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд.

Уладзіслаў Кавалёў і прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за тэрарызм Дзьмітры Канавалаў 6 сьнежня атрымалі копіі прысуду, вынесенага Вярхоўным судом 30 лістапада.

7 сьнежня Кавалёў і яго абаронца падалі прэзыдэнту прашэньне аб памілаваньні і наглядную скаргу. Як заявілі Белапан у КДБ Беларусі, Канавалаў «нічога не падаваў».

Асуджаныя Кавалёў і Канавалаў ўтрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG