Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аёве выбіраюць суперніка Абамы


Міт Ромні на сустрэчы з выбарцамі ў Аёве

Міт Ромні на сустрэчы з выбарцамі ў Аёве

У ЗША ў штаце Аёва 3 студзеня пачалася агульнанацыянальная сэрыя перадвыбарных сходаў – «кокусаў» і «праймэрыз» (caucuses and primaries), якія лічаць важным этапам перадвыбарнай кампаніі. У Аёве яны традыцыйна праводзяцца раней, чымся ў іншых штатах.

Вынікі гэтых першых сходаў могуць паўплываць на далейшы ход кампаніі ў рэспубліканцаў, паколькі яны вызначаюць суперніка цяперашняга прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на выбарах, прызначаных на лістапад.

Згодна з традыцыяй вынікі сходаў у Аёве лічацца першым афіцыйным рэйтынгам кандыдатаў і дэманструюць іх шанцы выйсьці ў лідэры прэзыдэнцкай гонкі.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу ў Аёве мае Міт Ромні – былы губэрнатар штату Масачусэтс. Сярод яго канкурэнтаў – кангрэсмэн ад штату Тэхас Рон Пол, а таксама былы сэнатар Пэнсыльваніі, кансэрватар Рык Санторум.

Праз тыдзень папярэдняе галасаваньне адбудзецца ў штаце Нью-Гэмпшыр. «Кокусы» ў ЗША працягнуцца да чэрвеня.
XS
SM
MD
LG