Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад запатрабаваў імпартазамясьціць дзіцячыя вазкі, пракладкі, парфуму


У Беларусі зацьверджаны пералік і аб’ёмы вытворчасьці імпартазамяшчальных спажывецкіх тавараў на 2012 год.

Сярод імпартазамяшчальных тавараў, пастаўку якіх павінна арганізаваць на ўнутраны рынак Міністэрства прамысловасьці, — пральныя машыны, лядоўні, LCD-тэлевізары, кандыцыянэры, аэрагрылі, хлебапечкі. Канцэрн «Беллегпрам» павінен забясьпечыць вытворчасьць дзіцячых вазкоў, дываноў, баваўняных, ваўняных, ільняных, шаўковых тканінаў, абутку, адзеньня для дзяцей і дарослых.

Мінсельгасхарчу і канцэрну «Белдзяржхарчпрам» даручана арганізаваць вытворчасьць і пастаўкі розных відаў кандытарскіх вырабаў, у тым ліку карамэлі, вафляў, шматслойных батончыкаў і цукерак, мармэляду і айчыннага аналяга «Кіндэр-сюрпрызу».

Берасьцейскі аблвыканкам павінен забясьпечыць пастаўкі на ўнутраны рынак мантажнай пены, сродкаў для адпалохваньня і зьнішчэньня насякомых, канструктараў і цацак. Магілёўскі аблвыканкам павінен забясьпечыць вытворчасьць падгузьнікаў для дзяцей. Гарадзенскі аблвыканкам — каструляў, патэльняў, сакаварак, параварак, турак для кавы. Менскі аблвыканкам — парфумы, дэкаратыўнай касмэтыкі, дэзадарантаў. Менскі гарвыканкам — скутэраў, араматызаваных соляў для ваннаў, гігіенічных пракладак, сродкаў для манікюру і пэдыкюру.

Спажывецкія характарыстыкі пазначаных тавараў павінны забясьпечваць іх канкурэнтаздольнасьць, адпавядаць найлепшым усясьветным аналягам, гаворыцца ў пастанове Саўміну № 1779, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG