Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цэсьлер і Со» ў Музэі сучаснага мастацтва


Выстава «Цэсьлер і Со» адкрылася ў менскім Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва.

У залях можна пабачыць лялькі Алены Байрачнай, скульптуры Віктара Мінко і Мікалая Байрачнага, а таксама ўжо добра вядомыя арт-аб’екты Ўладзімера Цэсьлера.

Ягонае знакамітае імя дало назву ўсёй выставе.

Нават суправаджальны тэкст да праекту ставіць пытаньне: «Што можа яднаць у адной экспазыцыі такіх розных і па ўзросьце і па творчым мэтадзе мастакоў?» Адказ на яго — у інтэрвію Ўладзімера Цэсьлера і Мікалая Байрачнага.


Мікалай Байрачны нарадзіўся ў 1950 у Баку. Скульптар. Шмат гадоў займаецца стварэньнем аўтарскай зброі. Жыве і працуе ў Менску.

Уладзімер Цэсьлер нарадзіўся ў 1951 у Слуцку. Мастак, дызайнер. З 1978 працаваў у суаўтарстве зь Сяргеем Войчанкам. Прызнаньне творчы тандэм атрымаў дзякуючы сэрыі вострасацыяльных і па-мастацку выкшталцоных плякатаў. Цяперашні Цэсьлер усё больш займаецца дызайнам. Менавіта ён прыдумаў слоганы «DranikLand» і «Merry Crisis», перастварыў творы клясычнага жывапісу і зрабіў сэрыю паштовак «Стары Менск», дзе спасярод выяваў старога гораду трапляюцца адзнакі сучаснасьці.
XS
SM
MD
LG