Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Кіркевіча трэці раз караюць за адно і тое


Алесь Кіркевіч
Алесь Кіркевіч

Маладафронтаўца Алеся Кіркевіча 3 студзеня ў міліцыі афіцыйна папярэдзілі за распаўсюд ў Горадні ўлётак летась у верасьні.

За адзін гэты ўчынак яго ўжо двойчы каралі штрафамі. У верасьні — «за парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў» (1,5 млн рублёў). А ў лістападзе — «за парушэньне добраўпарадкаваньня вуліц» (350 тысяч рублёў). Другі штраф яму прысудзілі завочна на пасяджэньні адміністрацыйнай камісіі.

Алесь Кіркевіч заявіў Свабодзе, што яго вельмі зьдзівіла трэцяе пакараньне за адно і тое, і ён мае намер высьветліць, як такое наагул магчыма зь юрыдычнага пункту погляду.

Алесь Кіркевіч быў асуджаны за падзеі на Плошчы на 4 гады. Выйшаў на волю з наваполацкай калёніі 1 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG