Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэлі цыгарэты


1 студзеня павысілі розьнічныя цэны на імпартныя і беларускія цыгарэты.

Цыгарэты вытворчасьці Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» «Мінск», «Прэм’ер» каштуюць цяпер 2900 рублёў за пачак (даражэй, чым было, на 9,4%), «ФЭСТ» — 2600 (на 18,2%), Pall Mall і Monte Carlo Superslims — 5000 (на 11%), Kent — 8500 (на 21,4%).

Цыгарэты вытворчасьці прадпрыемства «Тытунь Інвэст»: Camel — 8200 (на 20,6% больш), Monte Carlo — 5000 (на 11%), Winston — 7000 (на 27,3%).

Імпартныя цыгарэты Davidoff каштуюць 15500 (на 8,4%), Dunhill — 16000 (на 6,7%).

Прэсавая служба Міністэрства эканомікі тлумачыць, што з 1 студзеня мяняецца мэханізм рэгуляваньня розьнічных цэнаў на цыгарэты. Яны цяпер не ўсталёўваюцца Міністэрствам эканомікі, а вызначаюцца ў адпаведнасьці з Падатковым кодэксам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG