Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі трэцяга сэктару прапануюць міністру юстыцыі пачаць дыялёг


Новы міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі

Новы міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі

Кіраўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый прапануюць новаму міністру юстыцыі Алегу Сьліжэўскаму пачаць дыялёг з грамадзянскай супольнасьцю.

Пра гэта паведамляе прэсавая службы незарэгістраванай Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацый.

Зварот падпісалі кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч, кіраўнік Цэнтру па правах чалавека Раіса Міхайлоўская, дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Аўтары звароту прапануюць удасканаліць заканадаўства, што тычыцца працы НГА, заснаваць пры Міністэрстве юстыцыі адмысловую грамадзкую раду, у склад якой увайшлі б прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў.

Аўтары ліста зьвяртаюць увагу на той факт, што цягам апошніх гадоў Мін’юст ня раз заяўляў пра магчымасьць адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Прадстаўнікі трэцяга сэктару ўздымаюць праблему грамадзкага кантролю за ўстановамі пэнітэнцыярнай сыстэмы.

Аўтары ліста прапануюць міністру юстыцыі Сьліжэўскаму сустрэцца, каб абмеркаваць шляхі вырашэньня цяперашніх праблемаў.

За апошнія некалькі гадоў Мін’юст не зарэгістраваў аніводнай апазыцыйнай палітычнай партыі, некаторыя грамадзкія аб’яднаньні дэмакратычнага накірунку былі ліквідаваныя, іншыя ня могуць атрымаць афіцыйную рэгістрацыю на радзіме і вымушаны рэгістравацца за мяжой.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG