Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі будзе рэфэрэндум аб статусе расейскай мовы


Рэфэрэндум аб папраўках у Канстытуцыю Латвіі, якія мелі б надаць расейскай мове статус дзяржаўнай, пройдзе ў краіне 18 лютага. Пра гэта са спасылкай на Цэнтравыбаркам Латвіі паведамляе агенцтва BNS.

ЦВК абраў самую позьнюю магчымую дату, каб можна было забясьпечыць правядзеньне галасаваньня таксама за мяжой. Рэфэрэндум будзе праводзіцца адзін дзень.

З 1 па 30 лістапада ў Латвіі праводзіўся збор подпісаў грамадзян за наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай.

20 сьнежня ЦВК Латвіі паведаміў, што з 187378 сабраных подпісаў сапраўднымі прызнаныя толькі 174845, гэта прыкладна 12% выбарцаў краіны. Пасьля пералічэньня подпісаў ЦВК Латвіі падаў дакумэнты прэзыдэнту краіны, які ў сваю чаргу перадаў законапраект у парлямэнт.

Два тыдні таму сойм Латвіі адхіліў праект паправак да Канстытуцыі, што прадугледжваюць прызнаньне дзяржаўнага статусу расейскай мовы. Паводле закону не раней, чым праз месяц, і не пазьней, чым праз два месяцы, у Латвіі павінен быць праведзены рэфэрэндум па гэтым законапраекце.

Усе кіраўнікі Латвіі выступілі супраць прапановы, якая выносіцца на ўсенароднае галасаваньне. Прэзыдэнт Андрыс Бэрзіньш заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у рэфэрэндуме, бо лічыць гэта «абсурднай гульнёй». Партыі, якія ўваходзяць ва ўрадавую кааліцыю, заклікаюць грамадзян прыйсьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць супраць прапановы.

Папраўкі будуць прынятыя, калі за іх прагаласуе больш за палову выбарцаў, якія ўдзельнічалі ў апошніх выбарах у парлямэнт, гэта значыць больш за 771 892 выбарцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG