Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каіры адноўлены судовы працэс над Мубаракам


Egypt -- Former president Hosni Mubarak, lies on a stretcher as he leaves court following his trial at police academy, on the outskirts of Cairo, 02Jan2011
Egypt -- Former president Hosni Mubarak, lies on a stretcher as he leaves court following his trial at police academy, on the outskirts of Cairo, 02Jan2011

У Каіры сёньня аднавіўся працэс па справе былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака, які пайшоў у адстаўку ў лютым у выніку масавых народных пратэстаў.

На чарговых слуханьнях бок абвінавачваньня плянаваў прадставіць аргумэнты сьледзтва аб магчымай датычнасьці Мубарака і іншых падсудных да гібелі больш як 800 чалавек пры разгоне нядаўніх антыўрадавых уступаў. Экс-прэзыдэнта, які мае праблемы з сэрцам, ізноў даставілі ў залю суда на насілках.

На лаве падсудных разам з Хосьні Мубаракам двое яго сыноў, экс-міністар унутраных спраў і шэраг былых высокапастаўленых супрацоўнікаў паліцыі. Апроч забойстваў дэманстрантаў Мубараку і яго сынам прад'яўленыя абвінавачваньні ў карупцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG