Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супрацоўнікі КДБ зацікавіліся ўлёткамі Пазьняка 18-гадовай даўніны


Курапаты.1988, Зянон Пазьняк.

Курапаты.1988, Зянон Пазьняк.

Жыхар вёскі Каробчыцы Гарадзенскага раёну Янка Курчэўскі быў затрыманы прапаршчыкам памежнай службы за парушэньне памежнага рэжыму, нягледзячы на тое, што ён жыхар памежнай зоны і меў візу для перасячэньня мяжы.


Спадара Курчэўскага пратрымалі чатыры гадзіны, пры гэтым, па яго словах, выкліканыя з Горадні супрацоўнікі КДБ найбольш цікавіліся ўлёткамі Зянона Пазьняка ды даходамі сям’і, паведамляе Радыё Рацыя.

Улёткам, якія знайшлі ў спадара Курчэўскага — 18 гадоў, яны былі аддрукаваныя ў 1995 годзе да выбарчай кампаніі ў Вярхоўны Савет 13-га скліканьня (Пазьняк на тых выбарах балятаваўся на Гарадзеншчыне, ў Смаргоні).

Янка Курчэўскі гэтак пракамэнтаваў сваё затрыманьне:

— Сумна, канешне. Я пераканаўся, куды ідуць усе нашыя грошы, калі столькі людзей прыяжджае і губляе паўдня, каб зь імі пагаварыць, штосьці выцягнуць. Я пераканаўся, што яны баяцца любой інфармацыі, баяцца прозьвішча Зянона Пазьняка. Таму ён правільна робіць, што ня едзе сюды. Яны ніколі не забудуць яму тое, што ён зрабіў, хаця б тых самых Курапатаў. Гэта арганізацыя пад назвай КПСС-КГБ ніколі нічога не даруе і не забывае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG