Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі міністар заклікаў да новых санкцый супраць Ірану


Ален Жупэ
Ален Жупэ

Міністар замежных спраў Францыі Ален Жупэ заявіў пра сваю перакананасьць, што Іран распрацоўвае ядзерную зброю, і заклікаў Эўразьвяз увесьці больш жорсткія санкцыі ў дачыненьні да Тэгерану.

Выступаючы ў праграме навінаў францускага тэлебачаньня сёньня ў Парыжы, Жупэ заявіў, што ў яго "няма сумневаў" у тым, што Тэгеран працуе над стварэньнем ядзернай зброі, і заклікаў Эўразьвяз прыняць новыя эканамічныя санкцыі, аналягічныя тым, якія ўвёў у дзеяньне ў суботу прэзыдэнт ЗША Барак Абама, падпісаўшы адпаведны закон.

"Экспэрты ўсё яшчэ абмяркоўваюць яго, але ў любым выпадку Іран займаецца распрацоўкай ядзернай зброі, я не думаю, што засталіся нейкія сумневы з гэтай нагоды. Апошняя справаздача Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі была цалкам ясная ў гэтым пытаньні. Вось чаму Францыя, не зачыняючы шлях перамоваў і дыялёгу з Іранам, хоча больш жорсткіх санкцый".

Заява Жупэ прагучала пасьля таго, як Іран у панядзелак наладзіў выпрабавальны запуск ракет паблізу Урмускай пратокі, якую іранскія ўлады раней пагражалі закрыць, калі заходнія дзяржавы ўвядуць у дзеяньне санкцыі.

ЗША заявілі, што не дапусьцяць, каб дастаўкі грузаў праз пратоку былі парушаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG