Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяпаненку і Крэчку выпусьцілі з-за кратаў


Правёўшы пяць сутак у турме на Акрэсьціна, сёньня на волю выйшаў моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Сьцяпаненка.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніца старшыні выканкаму партыі Аксана Крышчановіч: «Аляксандра асудзілі на пяць сутак нібыта за тое, што ён лаяўся матам. Такі прысуд вынес судзьдзя Дзьмітрый Паўлючэнка. Але ж Сашу затрымалі на ягонай кватэры, што пацьвердзілі сьведкі, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў Першамайскі РАУС. І як ён пры гэтым мог лаяцца ў грамадзкім месцы, нам незразумела».

Разам з Аляксандрам Сьцяпаненкам сёньня на волю выйшаў і кіраўнік моладзевага крыла БНФ Андрэй Крэчка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG