Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МТІС вядзе перамовы, каб аднавіць вяшчаньне Euronews


Tajikistan -- euronews, Dushanbe, 08Aug2011

Tajikistan -- euronews, Dushanbe, 08Aug2011

Кіраўніцтва «МТІС» («Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі») вядзе перамовы аб аднаўленьні вяшчаньня канала Euronews.

Рэтрансьляцыю навінавага тэлеканала МТІС спыніла 1 студзеня ў 0.02.

Замест Euronews пачалося вяшчаньне тэлеканала «НТВ + Кіно плюс». Кліенты іншых пастаўшчыкоў паслуг кабэльнага тэлебачаньня пакуль маюць магчымасьць глядзець эўрапейскія навіны.

Як паведамілі БелаПАН у МТІС, прычынай адключэньня сталі рознагалосьсі з праваўладальнікамі гэтага каналу на тэрыторыі Беларусі адносна кошту рэтрансьляцыі Euronews ў кабэльных сетках сталіцы. З новага года цана значна вырас.

На дадзены момант МТІС прадстаўляе агульнадаступны пакет, які складаецца з шасьці каналаў, і пашыраны пакет — да 45 каналаў.
XS
SM
MD
LG