Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ ЗАДАЖДЖЫЦЬ...

...вечарам і ноччу без ападкаў. Тэмпэратура: +1 — +6.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры «Свабоды» — перадача «Праскі акцэнт — вынікі году». Тэма выпуску — «Эканамічны крызіс: прычыны, хада і пэрспэктывы».

Якія фактары спарадзілі эканамічны крызіс 2011 году? Ці адзначае ён крах беларускай эканамічнай мадэлі? Якія пэрспэктывы беларускай эканомікі ў 2012 годзе?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць эканамічны аглядальнік «Белгазеты» Сяргей Жбанаў, фінансавы аналітык Сяргей Чалы і экспэрт Інстытуту мэнэджмэнту і прыватызацыі Аляксандар Чубрык.

Слухайце перадачу ў 18.32, 20.32 і 22.32.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1850 — нарадзілася Соф’я Кавалеўская, матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар. Яна прыйшла на сьвет у Маскве ў беларускай шляхецкай сям’і Корвін-Крукоўскіх. Вучылася ў Нямеччыне і Швэцыі, напісала навуковыя працы па матэматычным аналізе і нябеснай мэханіцы. Кавалеўская мысьліла настолькі матэматычна, што нават у сваіх літаратурных творах імкнулася растлумачваць паводзіны людзей з дапамогай лёгікі лічбаў. Сярод яе шматлікіх званьняў ёсьць і тытул доктара філязофіі.

1855 — памёр Антон Марціноўскі, выдавец і пісьменьнік, які ўвасобіў у сабе шматкультурнасьць Віленскага краю. Нарадзіўся Марціноўскі ў Радашкавічах, скончыў Менскую гімназію і Віленскі ўнівэрсытэт. Заснаваў Віленскае друкарскае таварыства. Стаў рэдактарам сатырычнага часопісу «Брыкавыя ведамасьці», газэты «Кур’ер літоўскі», першага ў Беларусі і Літве навукова-літаратурнага часопісу «Віленскі дзёньнік». У сваёй друкарні ў Вільні Марціноўскі выдаў больш за 400 назваў кніг, пераважна гістарычнай літаратуры.

1944 — нарадзіўся Міхась Раманюк, беларускі этнограф.

1946 — нарадзіўся Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі арцыбіскуп, мітрапаліт менска-магілёўскі.

1951 — памёр Ёсіф Лангбард, самы яркі менскі архітэктар ХХ ст. Опэрны тэатар і Дом ураду, Дом афіцэраў і Акадэмія навук даўно сталі візытоўкай беларускае сталіцы. Нарадзіўся Лангбард у Бельску-Падляскім напрыканцы мінулага стагодзьдзя. Яшчэ да рэвалюцыі скончыў Пецярбурскую акадэмію мастацтваў. Апроч згаданых твораў, Лангбард прычыніўся да стварэньня генэральных плянаў забудовы Менску і Гомелю ў 1944 годзе — адразу пасьля вайны, калі разбураныя гарады меліся набыць зусім іншы, новы выгляд.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Пракоп. Людзі казалі: «Пракоп па сьнегу ступае, дарогу капае».

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Гарызантальная форма ўяўляецца як стан сьпячага або мёртвага чалавека, а гэта ўзьдзейнічае адмоўна, тады як вэртыкальнае становішча выражае жыцьцё, бадзёрасьць і сілу, яно процістаіць сталай цязе да зямлі» — Ёсіф Лангбард.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Сёньня на волю выйдуць каля 150 чалавек

Сідорскі зоймецца ўласным здароўем

Віталь Рымашэўскі на волі

«Дзяўчына ўпала — на яе накінуліся чатыры амапаўцы, білі нагамі й дубінкамі»

Павел Якубовіч стаў членам Савету Рэспублікі

Журналістцы «Нашай Нівы» пагражаюць зьбіцьцём

Кастусёў празь Вярхоўны суд аспрэчвае вынікі выбараў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG