Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарас Сурган правёў Новы год за кратамі і атрымаў штраф


Адзін зь прадстаўнікоў «Маладой Беларусі» ў Віцебску, адседзеўшы двое сутак, атрымаў 2 базавыя адзінкі штрафу.

31-га сьнежня аднаго зь лідэраў віцебскай «Маладой Беларусі» Тараса Сургана выклікалі ў Чыгуначны РУУС для прафіляктычнай размовы.

Пасьля таго як Тарас выйшаў з аддзелу міліцыі і прайшоў 300 мэтраў, яго затрымалі спэцназаўцы і зноў даставілі ў той жа Чыгуначны РУУС. Міліцыянты склалі пратакол па артыкуле 17.1 КААП і напісалі ў ім, што Тарас нібыта спраўляў патрэбу.

Двое сутак Тараса пратрымалі на ІЧУ, і толькі 2-га студзеня адбыўся суд. Судзьдзя суду Чыгуначнага раёну Цыганкова прысудзіла Тарасу Сургану штраф у памеры 2 базавыя адзінкі, — паведаміла прэсавая служба «Маладой Беларусі».
XS
SM
MD
LG