Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградава пакаралі 7 суткамі арышту. Ён абвясьціў галадоўку


2 студзеня былы палітвязень Плошчы, актывіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў пакараны 7 суткамі адміністрацыйнага арышту нібыта за нецэнзурную лаянку. Справу Вінаградава разглядаў судзьдзя Маскоўскага суду Аляксандр Кострыкаў.

Павал Вінаградаў быў затрыманы 30 сьнежня 2011 году ў Маскоўскім РУУС, куды актывіста выклікалі нібыта на размову. Новы год Павал Вінаградаў сустрэў у ізалятары на Акрэсьціна, дзе абвясьціў галадоўку.

Таксама 2 студзеня ў Маскоўскім судзе судзьдзя Віктар Козак асудзіў да штрафу памерам 700 тысяч рублёў актывістак Насту Шулейку і Вікторыю Рымашкевіч. Дзяўчыны былі затрыманыя 31 сьнежня каля турмы на вуліцы Акрэсьціна, куды прыйшлі, каб сустрэць актывістаў, якія выходзілі пасьля адбыцьця пакараньня за акцыю салідарнасьці 19 сьнежня на гадавіну Плошчы. Новы год Наста Шулейка і Вікторыя Рымашкевіч таксама сустрэлі за кратамі.

Суд над яшчэ адным затрыманым 31 сьнежня актывістам Алесем Кратам у Кастрычніцкім судзе не адбыўся, паколькі не зьявіліся сьведкі. Разгляд адміністрацыйнай справы адкладзены на 12 студзеня 2012 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG