Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 студзеня будуць судзіць Георгія Станкевіча


Belarus -- candidate Heorhi Stankevich (Stankievič), Beshankovichy (Biešankovičy)
Belarus -- candidate Heorhi Stankevich (Stankievič), Beshankovichy (Biešankovičy)

Паэта, настаўніка нямецкай мовы зь Бешанковіцкага раёну вінавацяць у парушэньні парадку распаўсюду газэты «Крывінка».

«Крывінку» Георгі Станкевіч выдае ўжо 4 гады на ўласныя сродкі накладам 290 асобнікаў.

5 лістапада, калі выдавец распаўсюджваў газэту ў Бешанковічах, яго затрымалі. У пастарунку Георгію Станкевічу паказалі заявы дзьвюх «неабыякавых грамадзянак», якія паскардзіліся, што не выпісваюць такое выданьне, але знайшлі яго ў сваіх паштовых скрынях, чым вельмі незадаволеныя.

«З часу гэтага здарэньня прайшло амаль два месяцы — і якраз на працягу двух месяцаў, паводле заканадаўства, мяне трэба судзіць за правапарушэньне, інакш сыходзіць тэрмін даўніны. Таму мне ўжо тэлефанавалі з суду, ці атрымаў я позву», — апавёў Георгі Станкевіч.

Першая спроба судзіць выдаўца і распаўсюдніка «Крывінкі» была няўдалая: 5 сьнежня судзьдзя Бешанковіцкага суду Вольга Белавус накіравала пратакол, складзены на спадара Станкевіча 5 лістапада, назад у пастарунак на дапрацоўку.

У красавіку 2009 году спадара Станкевіча таксама затрымлівалі падчас распаўсюду «Крывінкі», і паводле аналягічнага абвінавачаньня яму быў прысуджаны штраф памерам 700 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG