Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Крата адправілі на Акрэсьціна


Актывіста «Студрады» Алеся Крата, якога 31 сьнежня зранку міліцыянты адвезьлі ў Кастрычніцкі РУУС Менску, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адправілі ў турму на Акрэсьціна.

Сястра Алеся Крата Марыя чакала яго ў РУУСе і разам зь ім паехала на Акрэсьціна. Яна апавяла, што хутчэй за ўсё суд адбудзецца ў панядзелак. Паводле яе слоў, Алесь да апошняга ня ведаў, у чым яго абвінавацяць. Цёплых рэчаў у яго з сабой няма, але ўдалося перадаць яму ваду і цыгарэты.

Марыя кажа, што Алесь Крот і Павал Вінаградаў меркавалі разам сустракаць Новы год. Магчыма, ім сапраўды гэта ўдасцца. У турэмнай камэры на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG