Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты, палітвязьні, Мытны зьвяз, фінансавы крызіс


Суд над Андрэем Пачобутам — адна з самых гучных сёлетніх падзей у Горадні.

Суд над Андрэем Пачобутам — адна з самых гучных сёлетніх падзей у Горадні.

Якую падзею ці зьяву ў Беларусі вы лічыце найбольш важнай у 2011 годзе? Адказваюць лідэры рэгіянальных арганізацый на Гарадзеншчыне.

Юры Істомін

Юры Істомін

Лідэр Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін найбольш значнай падзеяй адыходзячага году назваў маўклівыя акцыі пратэсту, якія адбываліся па ўсёй Беларусі ўлетку.

«Летнія акцыі пратэсту, якія былі арганізаваны цэнтралізавана праз сацыяльныя сеткі, думаю, сталі самай значнай падзеяй году. Я лічу, што гэта мела ўплыў на нашыя грамадзкія і палітычныя арганізацыі таму, што гэты пратэст існуе ўвесь час у грамадзтве, проста зараз ён больш лятэнтны, а яны здолелі яго падтрымаць. Так, гэта самая значная падзея году».

Іван Шэга

Іван Шэга

Кіраўнік Слонімскай раённай арганізацыі БНФ Іван Шэга, адказваючы на пытаньне, назваў дзьве падзеі адыходзячага году.

«Прысуды ўдзельнікам Плошчы я лічу самай значнай падзеяй году. Столькі палітычных зьняволеных і такіх рэпрэсій Беларусь дагэтуль не перажывала. Быў, канечне, Казулін, але ён быў адзін, а зараз такая колькасьць людзей, экс-кандыдатаў у прэзыдэнты — гэта, безумоўна, падзея году. Ну і другое, чаго нельга абмінуць, — фінансавы і эканамічны крызыс».

Максім Губарэвіч

Максім Губарэвіч

Намесьнік старшыні Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі БНФ, Максім Губарэвіч сярод галоўных падзеяў году адзначае ўступленьне Беларусі ў Мытны зьвяз.

«Найбольш значная падзея мінулага году — уступленьне ў Мытны зьвяз з Расеяй і Казахстанам і тыя прэфэрэнцыі, якія атрымала Беларусь, — танная нафта і танны газ. Думаю, гэта падзея будзе для нас аукацца яшчэ не адзін год. Атрымаўшы гэтыя прэфэрэнцыі, Лукашэнка ізноў ня мусіць праводзіць рэформаў. Сытуацыя зноў закансэрвавалася, і той час, які мы павінны былі траціць на рэформы, мы ізноў патрацім упустую».

Зьміцер Бандарчук

Зьміцер Бандарчук

Зьміцер Бандарчук, адзін зь ініцыятараў стварэньня кампаніі «Гавары праўду» на Гарадзеншчыне найбольш значнай падзеяй для Беларусі называе эканамічны і фінансавы крызыс.

«Канечне, эканамічны крызыс, бо ён закрануў кожнага беларуса і ягоныя наступствы, думаю, будуць адбівацца на нас яшчэ не адзін год».
XS
SM
MD
LG