Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкай кампэнсацыі хапае на арэнду сабачай будкі


Сяржук Кавалько

Сяржук Кавалько

У Берасьці актывісты моладзевай ініцыятывы «Аазіс» і агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» распачалі збор подпісаў за падвышэньне кампэнсацыі па найме жыльля для іншагародніх студэнтаў.

Пра гэтым Свабодзе паведаміў актывіст Сяржук Кавалько. Ён кажа, што подпісы зьбіраюцца сярод студэнтаў пад калектыўным зваротам, у якім студэнты патрабуюць падвышэньня кампэнсацыі па найме жыльля да 300 тысяч рублёў:

«Цяпер жа такая кампэнсацыя складае 75 тысяч. А што вы за яе здымеце? Хіба сабачую будку… Таму мы і дабіваемся падвышэньня гэтай кампэнсацыі хаця б да 300 тысяч, бо як мінімум столькі будзе каштаваць зьняць нейкі пакой у Берасьці. А кватэру ж зьняць меней як за 100 даляраў у Берасьці ўжо амаль немагчыма».

Акрамя таго, студэнты дабіваюцца, каб кампэнсацыю давалі ня толькі тым, хто прадаставіць дамову аб найме жыльля, але ўсім іншагароднім студэнтам, якім навучальныя ўстановы не далі інтэрнат:

Кавалько: «Далёка ня ўсе арандатары жыльля хочуць заключаць такія дамовы. Большасьць здае пакоі, кватэры без усялякіх дамоваў. А студэнт тут пры чым? Ну калі ён ня змог знайсьці пакой па дамове, то яму што, на вакзале жыць? Не, канечне, — здымаюць без дамоваў і жывуць. І пры гэтым не атрымоўваюць ніякай кампэнсацыі. Вось вам і справядлівасьць».

Актывісты плянуюць сабраць тысячу подпісаў за два тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG