Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ папярэдзіў Корбана аб яго пэрсанальнай адказнасьці за «экстрэмісцкія акцыі»


Алег Корбан

Алег Корбан

30 сьнежня супрацоўнікі КДБ затрымалі і дапыталі лідара «Маладых дэмакратаў» Алега Корбана.

Каля 11-й гадзіны ля дому Алега Корбана чакалі два службоўца ў цывільным. Яны пасадзілі кіраўніка «Маладых дэмакратаў» у машыну і адвезьлі ў будынак КДБ на вуліцы Камсамольскай.

Размова супрацоўнікаў КДБ з Корбанам доўжылася каля гадзіны. Службоўцаў цікавілі «экстрэмісцкія акцыі», якія на іх думку рыхтуюцца падчас сьвяткаваньня Новага году, пляны АГП і «Маладых дэмакратаў» на навагоднія сьвяты.

Алега Корбана папярэдзілі, што ён нясе пэрсанальную адказнасьць, калі моладзевая арганізацыя АГП будзе праводзіць якія-небудзь акцыі. Пасьля гэтага грамадзкага актывіста адпусьцілі без тлумачэньняў і складаньня папераў, паведамляе АГП.

Паводле словаў Корбана, напярэдадні гэтаксама быў затрыманы і да знаходзіцца ў КДБ сябра «Маладых дэмакратаў» Аляксандр Сьцепаненка.

29 сьнежня 5 сутак адміністрацыйнага арышту за, нібыта, брыдкаслоўе, атрымаў яшчэ адзін актывіст Андрусь Крэчка.
XS
SM
MD
LG