Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Справу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сьцепаненкі суд Савецкага раёну Менску накіраваў «на дапрацоўку».

«Нашага актывіста міліцыянты забралі 29 сьнежня зь ягонай хаты. Спачатку адвезьлі ў Першамайскі РАУС, затым перавезьлі ў Савецкі. Ноч ён правёў за кратамі. Яму прыпісваюць дробнае хуліганства, хаця забралі Сашу непасрэдна з хаты. І, мабыць, там усё так не стыкуецца, што нават судзьдзя накіравала справу на дапрацоўку.

Але падобна, што ў міліцыянтаў ёсьць жаданьне ня выпусьціць Аляксандра на волю да навагодніх сьвятаў. Уражаньне такое, што яны баяцца нейкіх пераднавагодніх акцыяў апазыцыйнай моладзі», — заявіла «Свабодзе» намесьніца старшыні выканкаму АГП Аксана Крышчановіч.
XS
SM
MD
LG