Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч адмяніў сьвята Аранжавай рэвалюцыі


Прэзыдэнт Украіны сваім указам адмяніў Дзень Свабоды, які адзначалі ў гадавіну Аранжавай рэвалюцыі.

Падпісаным у пятніцу ўказам Віктар Януковіч аб'яднаў сьвяткаваньне Дня Свабоды з Днём Саборнасьці і прызначыў іх на 22 студзеня, паведамляе “Українська правда”.

Указ аб сьвяткаваньні Дня Свабоды падпісаў Віктар Юшчанка ў студзені 2005 году. Дзень Свабоды адзначалі 22 лістапада – у дзень, калі ў 2004 годзе людзі выйшлі на цэнтральны пляц Кіева на знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў другога туру выбараў прэзыдэнта.

Тады ў другім туры, паводле афіцыйных зьвестак ЦВК, перамог Віктар Януковіч. Аднак назіральнікі заявілі пра масавыя фальсыфікацыі на выбарах, што выклікала хвалю масавых пратэстаў. Дзякуючы Аранжавай рэвалюцыі было прынятае рашэньне правесьці трэці тур выбараў, у якім перамог Віктар Юшчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG