Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Нямеччыны ўводзіць электронны запіс на атрыманьне візы


Ад 10 студзеня 2012 году на сайце амбасады будзе публікавацца інфармацыя пра тэрміны падачы дакумэнтаў.

Праз сайт таксама можна будзе зарэзэрваваць пэўны дзень і дакладны час наведваньня візавага аддзела.

У амбасадзе БелаПАН паведамілі, што новую сыстэму уводзяць, каб пазьбегнуць вялікіх чэргаў у візавым аддзеле.

Асобы, якія ня маюць доступу да інтэрнэту, пасьля 10 студзеня могуць узгадняць час падачы дакумэнтаў па тэлефоне. Пры гэтым запіс па тэлефоне будзе абмежаваны.

Ад 30 сьнежня амбасада Францыі ў Беларусі для падачы дакумэнтаў у візавую службу выкарыстоўвае толькі папярэдні электроны запіс праз інтэрнэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG