Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт «Хартыя-97» аднавіў працу


Сайт charter97.org аднавіў працу пасьля ўзлому і DdoS-нападу, які адбыўся сьледам.

«Цяпер аднаўляем архівы», — паведаміла БелаПАН рэдактарка Натальля Радзіна.

Радзіна кажа, што 29 сьнежня злачынцы атрымалі доступ да адміністрацыйнай часткі сыстэмы кіраваньня кантэнтам, выдалілі частку матэрыялаў і апублікавалі паклёпніцкую інфармацыю на палітвязьня, былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнкава.

Верагодна, кажа Радзіна, пароль удалося перахапіць з дапамогай «траяну», які запусьцілі на адным з кампутараў супрацоўнікаў сайту. «Спосаб узлому і тое, што друкавалася на сайце падчас нападу, не пакідае сумненьня ў замоўцы — гэта справа рук беларускіх спэцслужбаў», — сказала Радзіна.

Радзіна таксама паведаміла, што 29 сьнежня былі спробы ўзламаць паштовыя скрыні Ірыны Багданавай, сястры Саньнікава, жонкі вязьня Ірыны Халіп і дырэктаркі Свабоднага тэатру Натальлі Каляды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG