Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабрана 600 мільёнаў рублёў на падтрымку Бяляцкага


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Актыўна працягваецца збор сродкаў, прысуджаных Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасьці «шкоды, нанесенай злачынствам».

Жонка Алеся Натальля Пінчук даведалася, што на рахунак паступіла ўжо больш за 600 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую падзяку ўсім, хто змог дапамагчы зьняволенаму праваабаронцу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя цяжкія для Алеся дні падтрымліваў яго маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.

Сума, якую, згодна з рашэньнем суду, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 мільёнаў 526 тысяч 717 рублёў (прыкладна каля 90 тысячаў даляраў).

Натальля Пінчук адзначае, што калі на рахунак паступіць больш сродкаў, то яны пойдуць на аплату падатку, які жонка праваабаронцы павінна будзе выплаціць (12% ад агульнай сумы).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG