Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Cупроць начальніка калёніі «Віцьба-3» рыхтуецца пазоў у Віцебскі суд


Калёнія "Віцьба-3"

Калёнія "Віцьба-3"

Адвакаты Саньнікава зьбіраюцца падаць пазоў у Віцебскі суд на начальніка калёніі «Віцьба-3» Віталя Агнісьцікава.

Жонка зьняволенага экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава журналістка Ірына Халіп, якая днямі атрымала ад мужа кароткі ліст, кажа, што гэтае пасланьне паставіла больш пытаньняў, чым дало адказаў. «Няма зьвестак, ці атрымаў ён апошнюю перадачу, хаця менавіта тое, што перадачу прынялі, начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў лічыць прыкметай таго, што зь ім ўсё добра», — паведаміла Ірына Халіп.

Халіп: «Кажа мне: перадачу ж у вас ўзялі, і гэта доказ. Я на гэта яму адказала, што ў 30-ыя гады на Лубянцы перадачы прымалі гадамі за тых, хто ўжо быў расстраляны».

Ірына Халіп падкрэсьлівае, што да яе мужа па-ранейшаму не пускаюць адвакатаў і няма пэўных зьвестак пра тое, як ён пачуваецца і ў якіх умовах яго зараз трымаюць. Пра прычыны адсутнасьці пошты цягам амаль месяца таксама пэўнасьці няма. У лісьце Андрэя Саньнікава гаворыцца, што ён піша пра тое, што зь ім адбываецца і ёй і іншым людзям, але «пошта ў гэты бок не працуе».

Ці паедуць адвакаты да Андрэя Саньнікава зноў?

Ірына Халіп: «У гэтым годзе ўжо не. Заўтра ж апошні працоўны дзень году. Зараз адвакаты рыхтуюць зварот у суд ужо на начальніка калёніі Агнісьцікава».

Адвакаты шмат разоў скардзіліся ў пракуратуру на тое, што ў калёніі «Віцьба-3» іх не пускаюць на сустрэчу з падабаронным Андрэем Cаньнікавым, але выніку гэта не дало«.

Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калёніі наведаў адвакат. На сустрэчу з абаронцам Статкевіча прывялі з ПКТ — памяшканьня камэрнага тыпу, куды палітыка зьмясьцілі як нібыта злоснага парушальніка турэмнага рэжыму. Вось за што Статкевічу залічылі ажно тры парушэньні рэжыму. Спачатку вязьня пакаралі карцэрам за тое, што ў ягоных асабістых рэчах знайшлі насоўкі. Потым аказалася, што на вопратцы Статкевіча няма адмысловай нашыўкі вязьня — за гэта Статкевіча пакаралі ажно тройчы, і ў выніку завялі на яго справу як на злоснага парушальніка рэжыму.

Палітыку пагражае новы суд і пагаршэньне умоваў адбыцьця пакараньня. Калі будзе гэты суд, яшчэ невядома. Пакуль Мікалай Статкевіч працягвае сядзець ў ПКТ, на прагулкі яго выводзяць толькі ў цёмны час дня. Як мяркуе жонка палітвязьня Марына Адамовіч, гэта робіцца, каб яго не бачылі іншыя вязьні.

​«Учора, як вялі да адваката, дык пабачыў сонца. Быў шчасьлівы, казаў, як добра, што вы прыехалі: хоць сонца пабачыў. А ўчора якраз выходзіла на нейкі час сонца».

Марына Адамовіч адзначыла, што атрымала паштоўку ад Зьмітра Дашкевіча, вязьня глыбоцкай калёніі, якога таксама трымаюць ў ПКТ. Дашкевіч павіншаваў жанчыну з заключэньнем шлюбу з Міколам Статкевічам, прычым ягонае віншаваньне было атрымана літаральна праз некалькі дзён пасьля шлюбу.

Нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка са спасылкай на адваката кажа, што Зьміцер ні на што не скардзіцца, мужна пераносіць турэмныя выпрабаваньні, зараз шмат піша і дасылае паштовак. Вялікая для яго праблема — набыць нешта ў турэмнай краме не хапае грошай. Вязьня абмежавалі ў атрыманьні грошай на рахунак, да адной мінімалкі — гэта 35 тысяч. Але што за такія грошы купіш?

Наста Палажанка: «За тую мінімалку, якая ў яго ёсьць, ён можа набыць 2 пачкі маргарыну і 10 цукерак. Вось і ўсё. Таму і мы зацікаўленыя, каб паднялі мінімалку».

Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на прысуд Зьмітра Бандарэнкі. Раней ягоную скаргу адхіліў Менскі гарадзкі суд. Зьмітра Бандарэнку, які перанёс апэрацыю і ходзіць з дапамогай мыліцы, трымаюць ў магілёўскай калёніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG