Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы актывіст Андрусь Крэчка застаецца ў РУУС


Андрэй Крэчка

Андрэй Крэчка

Моладзевы актывіст Андрусь Крэчка, які цяпер вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, прыехаў на сьвяточныя вакацыі дадому.

Сёньня аб 11 гадзіне да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Маці Андруся, якая ім адчыніла, яны паказалі пасьведчаньні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку і забралі Крэчку ў чым быў у Савецкі РУУС, дзе ён і знаходзіцца дагэтуль.

Нефармальна міліцыянты сказалі Андрусю, што вінаваціць яго будуць за нецэнзурную лаянку каля Савецкага РУУС. На гэты момант Крэчку павялі ў дзяжурку, таму ня выключана, што сёньня можа адбыцца і судовае паседжаньне, — паведаміў «Свабодзе» апазыцыйны палітык Вінцук Вячорка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG