Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскаму актывісту Ўсеваладу Жураўлёву, студэнту Віцебскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, абвясьцілі вымову за прагул аднаго навучальнага дня.

Удзел у сходзе БХД адміністрацыя ВНУ расцаніла як нязначную прычыну для пропускаў.

Трэцякурсьнік мастацка-тэхналягічнага факультэту не хаваў таго, што быў у Менску на зьезьдзе. Пра тое і напісаў у тлумачальнай запісцы, якую запатрабавала адміністрацыя ВНУ. Як яму стала вядома, 17 сьнежня на занятках адсутнічалі яшчэ некалькі чалавек, але вымову атрымаў толькі ён —загад за пяцьцю подпісамі прадстаўнікоў адміністрацыі яму ўручылі асабіста.

Перад пачаткам гэтага навучальнага году хлопца, які навучаецца бясплатна і мае высокі сярэдні бал, увогуле зьбіраліся адлічваць з ВТУ. Падставай для адлічэньня былі нібыта таксама прагулы: пасьля удзелу ў адной з акцый маўклівага пратэсту актывіста затрымалі на суткі, а потым яшчэ два дні ішоў суд над затрыманымі. Такім чынам ён прапусьціў некалькі гадзінаў практыкі. Пазьбегнуць адлічэньня ўдалося толькі таму, што насустрач пайшлі выкладчыкі, пагадзіўшыся прыняць адпрацоўкі пазьней вызначанага тэрміну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG