Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйскі актывіст Андрэй Падаляк зьвернецца ў суд вышэйшай інстанцыі


Сёньня судзьдзя Магілёўскага абласнога суду Кацярына Вайцянкова не задаволіла скаргу бабруйскага грамадзкага актывіста Аляксандра Падалякі на рашэньне Бабруйскага раённага суду, які раней прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве і аштрафаваў на 525 тысяч рублёў.

«Я па-ранейшаму не лічу сябе вінаватым, — заявіў пасьля паседжаньня ў абласным судзе Аляксандр Падаляк «Свабодзе». — Судзьдзя не прыняла да ўвагі, што пратакол затрыманьня і рапарта міліцыянтаў адрозьніваліся між сабой. Таксама не было мэдыцынскага пасьведчаньня на ўжываньне алькаголю, пра што сьведчылі міліцыянты.

«Свабода» паведамляла, што 5 сьнежня актывіст «Моладзі БНФ» Андрэй Падаляк падаў скаргу ў абласны суд на пастанову Ленінскага суду Магілёва. 24 лістапада судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў хлопца вінаватым у парушэньні грамадзкага парадку і аштрафаваў на 15 базавых велічыняў. Паводле выраку, Падаляк у стане алькагольнага ап’яненьня не падпарадкоўваўся патрабаваньням міліцыі, мацюкаўся, чым прыцягваў увагу грамадзянаў. На судзе Падаляк не прызнаў сябе вінаватым і заявіў, што затрымалі яго таму, што ён гаварыў па-беларуску.

Па словах Андрэя, 16 лістапада пасьля за трыманьня яго адвялі ў пастарунак, дзе пачалі зь яго зьдзекавацца: правялі валікам для дактыляскапіі па твары, мачалі галавой ва ўнітаз, білі ў грудзі.
XS
SM
MD
LG