Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рынку ў Ждановічах прадаўцы паўфабрыкатаў з мяса птушкі, «працягвалі» тэрмін прыдатнасьці свайго тавару.

Адзін мужчына бачыў, як у адным з латкоў прадавец маркіровачным пісталетам наносіў на пачкі з паўфабрыкатамі новыя даты вырабу.

Як паведамілі карэспандэнту БелТА ў ГУУС Менгарвыканкаму, апэратыўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС сталіцы высьветлілі, што такім чынам працягвалі жыцьцё прадукцыі ва ўсіх пяці кропках адной арганізацыі, якая базуецца ў «Ждановічах». Усяго ж «другое жыцьцё» атрымалі 3 тоны мяса птушкі агульным коштам звыш 80 мільёнаў. Таксама ў ходзе праверкі было устаноўлена, што ў рэалізатара тавару адсутнічалі дакумэнты, якія пацьвярджаюць якасьць і бясьпеку прадукцыі, а прадаўцы «забывалі» выдаваць пакупнікам чэкі.

«У цяперашні час вырашаецца пытаньне аб прыцягненьні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне правілаў гандлю і аказаньня паслуг насельніцтву, а таксама парушэньне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў», — распавялі ў ГУУС сталіцы. Акрамя гэтага матэрыялы праверкі перададзены ў Менскі занальны цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, які можа забараніць продаж няякаснай прадукцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG