Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што стаіць за паўночнакарэйскім смуткам?


Тэлегледачы па ўсім сьвеце сёньня мелі рэдкую магчымасьць пабачыць выявы з Паўночнай Карэі, дзе адбывалася пахаваньне былога кіраўніка краіны Кім Чэн Іра. Шмат хто задаецца пытаньнем: ці сапраўды паўночнакарэйцы нагэтулькі засмучаныя ягонай сьмерцю?

На кадрах з Паўночнай Карэі людзі б’юцца ў гістэрыцы, плачуць, старыя жанчыны падаюць на зямлю. У паўночнакарэйскіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі нават дождж і туман над сталіцай краіны, Пхэньянам, назвалі сьлязьмі зь неба.

Ці можна казаць, што сьвет назірае нечуваны культурны фэномэн? Магчыма, тут адыгрываюць ролю іншыя эмоцыі, такія як страх невядомага? Ці людзей папросту праінструктавалі так сябе паводзіць з палітычных меркаваньняў?

Чан Чжы Хян, аналітык Інстытуту палітычных дасьледаваньняў з суседняй Паўднёвай Карэі, кажа, што гэтыя паводзіны тлумачацца абставінамі, у якіх жывуць 24 мільёны паўночнакарэйцаў — як палітычнымі, гэтак і культурнымі. Паводле яе, у карэйскай культуры ўвогуле важна публічна выказваць эмоцыі. Лічыцца ветлівым галосна смуткаваць на пахаваньнях, бо гэта паказвае прывязанасьць чалавека да сям’і і супольнасьці.

Але нават у суседняй Паўднёвай Карэі цяперашнія праявы смутку на пахаваньні Кім Чэн Іра называюць «гістэрычнымі і вар’яцкімі», таму нельга казаць пра карэйскую культуру, як пра іх галоўную прычыну.

«Тут вядзецца ня толькі пра культуру, але і пра вельмі кантраляваную і закрытую, ізаляваную дзяржаву і палітыку», — кажа Чан Чжы Хян. Паводле яе, цягам стагодзьдзя дзяржава перайшла ад манархіі праз акупацыю да камунізму, у той час як грамадзтва засталося нязьменным і ня мела кантакту з сучаснымі адкрытымі грамадзтвамі.

«Старыя людзі адчуваюць, што памёр іх кароль, і, як падданыя яны адчуваюць сум, быццам жывуць ў прэ-мадэрным грамадзтве. Іх таксама запалохалі для таго, каб яны паказвалі свой глыбокі смутак і жалобу публічна. Яны жывуць ў вельмі жахлівай і зачыненай сыстэме. А некаторыя зь іх сапраўды хочуць вельмі адкрыта і наўмысна паказаць сваю ляяльнасьць і смутак».

Пахаваньне Кім Чэн Іра
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG