Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рок-каранацыя-2011» адбудзецца ў лютым


Гурт «Крама» — першы рок-кароль Беларусі.
Гурт «Крама» — першы рок-кароль Беларусі.

«Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых беларускіх рок-музыкаў 2011 года абавязкова адбудзецца», — запэўніў заснавальнік і нязьменны арганізатар імпрэзаў Юры Цыбін.

Ужо вызначаны склад журы, у якое ўваходзяць журналісты, музыкі і прадусары.

Але падрабязнасьцяў і асаблівасьцяў 16-га фэстывалю «Рок-каранацыі» не раскрыў, запэўніў толькі, што сюрпрызы будуць, і пройдзе фэст у лютым 2012 году.

Галоўная музычная прэмія году была заснавана ў 1995 годзе. Першая рок-карона была ўручана гурту «Крама». Двойчы ўладальнікамі галоўнай рок-кароны станавіліся «Ляпіс Трубяцкой» (1996, 2008 гады), N.R.M. (1997, 2000), Neuro Dubel (1998, 2007); карону заваёўвалі ў розныя гады гурты Rouble Zone, «Безь Білета», KRIWI , Rasta, «J:морс», праект «Крамбамбуля». У лепшыя гады пераможцы вызначаліся ў 15 намінацыях.

Летась галоўная музычная рок-падзея году зьмяніла фармат: замест звыклага ўзнагароджаньня музыкаў рок-каронамі ў розных намінацыях ладзіўся вялікі гала-канцэрт, у якім бралі ўдзел ляўрэаты папярэдніх фэстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG